Беларуская літаратура:
21.04 М. Лупсякоў "Мэры Кэт"
Характарыстыка галоўных герояў Антона і Эмы.
Дамашняе заданне : Прасачыць, як адбываліся змены ў паводзінах Антона. Што паўплывала на яго перамену.
24.04 М. Лупсякоў "Мэры Кэт"
https://learningapps.org/1494332
Дамашняе заданне : Урывак з апавядання на памяць, пачынаючы са слоў "Я чую..., Я чую, як шуміць вецер " і да канца
05.05. Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі.Змітрок Бядуля "Шчасце не ў золаце"
Чытанне артыкула ст. 161-162
Чытанне свабоднага верша ст. 162-163
Правер сябе:
http://learningapps.org/watch?v=p2i0t3wh501
Дамашняе заданне:
Пытанні 1, 8 ст. 163
06.05 Максім Танк "Дрэвы паміраюць", Алесь Разанаў "У парку"
Прачытаць вершы Танка і Разанава.Правер сябе:
https://learningapps.org/display?v=pym068dha18
Дамашняе заданне:
Пыт. 2, ст. 164, пыт 2,3, ст. 16
Разгадаць крыжаванку:
https://learningapps.org/watch?v=p1128ntpt01
12.05 Мастацкая літаратура. Цётка "Шануйце роднае слова!"
Ст. 167- 170
Дамашняе заданне: заданне 2, ст. 170-171, пісьмова або аўдыёфайл
13.05 Уладзімір Караткевіч "Зямля пад белымі крыламі"
Нарысы: "Зямля пад белымі крыламі", "Вёска, о родная вёска мая!", "Просім у хату, госцейкі нашы!" ст. 172-181
Дамашняе заданне:
Адказы на пытанні: 1. Чаму аўтар называе Беларусь "зямлёю пад белымі крыламі"?
2. Пералічыце, якія вы ведаеце сімвалы Беларусі?
3. Пра якія вёскі апавядае аўтар у нарысе "Вёска, о родная вёска мая!"? (назва, раён, вобласць, калі ўказана)
4. Назавіце прадметы хатняга побыту і рэчы, якімі карысталіся пры вядзенні гаспадаркі? (з нарыса "Просім у хату, госцейкі нашы!")
5. Пералічыце самаробныя прылады працы, якія адышлі ў нябыт, саступіўшы месца прамысловым вырабам.?
19.05 Уладзімір Караткевіч "Зямля пад белымі крыламі"
Нарысы "Хлеб і да хлеба", "Каля хаты ў садочку", "Людзі зямлі беларускай"Дамашняе заданне:
Адказы на пытанні:
1. Асноўная страва ў беларуса... Беларус любіць... і сумуе па..., трапіўшы туды, дзе... няма. ПРа што ідзе размова?
2. У творы ўпамінаюцца нацыянальныя беларускія напоі. Назавіце іх.
3. Калі на стол нашы продкі ставілі 12, 18, а то і 24 стравы
4. Што на Беларусі называюць другім хлебам?
5. Назавіце нацыянальныя стравы беларусаў з бульбы.
6. Якімі дрэвамі часцей за ўсё быў абсаджаны сялянскі двор?
7. У чым раней захоўваліся “бульба, гародніна, бочкі з капустай, гуркамі, мочанымі яблыкамі, дзежачка з грыбамі і тоўчанай ягадай, а калі гаспадар рыбак, то, можа, і з салёнай рыбай"?
8. Пералічыце нацыянальнасці, якія жывуць у Беларусі?
9. Пералічыце, якія рысы характару беларусаў апісвае аўтар?
10.На думку аўтара, “неацэнны наш скарб” – гэта...
20.05 Леанід Дайнека "Меч князя Вячкі"
http://learningapps.org/watch?v=pmpsyk2zj01
Ст. 200-224
Дамашняе заданне:
http://learningapps.org/watch?v=phqy8gban01
http://learningapps.org/watch?v=pzut93ioc01
Комментариев нет:
Отправить комментарий