10 класс

                                    Рыхтуемся да ЦТ.

Тэма "Тыпы складаных сказаў"



Тэст для самаправеркі

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSciY3_UnHJs9YPamDekShM9pvCoA5-eXxGrBqZcFunTjzA1Ag/viewform

                      Базавы ўзровень: 


21.04. Тэма "Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова""Прыслоўе: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў па значэнні"

Параграфы 39-43

Тэарэтычны матэрыял:
https://www.youtube.com/watch?v=9YYLfIKyjGQ

https://www.youtube.com/watch?v=USLi1R0beVU

Практык. 1.  Адкажыце на пытанні, адказы запішыце.



Практык. 2 Знайдзіце сказы, у якіх дапушчаны памылкі пры ўжыванні дзеепрыслоўя? Спішыце сказы, выпраўляючы памылкі(там , дзе яны ёсць)
Карыстайцеся адным са спосабаў:
1) перабудова асновы сказа
2) замена дзеепрыслоўя з залежнымі словамі даданай часткай сказа са словам калі.


Практык. 339, 345.




                  Павышаны ўзровень: 

21.04. Займеннік, яго граматычныя прыметы. Разрады займеннікаў. Утварэнне і правапіс займеннікаў. Марфалагічныя нормы

Параграф 35,36

Практ 308 (Табліца) вусна
Правіла ст. 194-195

Практ. 309, 311 (пісьмова), 312 вусна


Выканаць тэст:

Займеннік (праверачная работа, 10 клас)

1.Займеннік – гэта часціна мовы, якая: а) абазначае прадмет, прымету, колькасць; б) указвае на прадмет, але не называе яго; в) указвае на прадмет, прымету, колькасць, але не называе іх; г) абазначае прыналежнасць да каго-небудзь ці чаго-небудзь; д) называе прадметы, прыметы і колькасць.

2.Займеннік адказвае на пытанні хто? што?, калі замяняе: а) назоўнік; б) прыметнік; в) лічэбнік; г) дзеяслоў; д) прыслоўе.

3.Займеннікі могуць ужывацца замест: а) назоўніка; б) прыметніка; в) лічэбніка; г) дзеяслова; д) прыслоўя.

4.Адзначце сказ, у якім займеннік выкарыстаны замест лічэбніка: а) Да кожнага ўрока ён рыхтаваўся старанна; б) Такой вясны ўжо і не прыгадаць; в) Столькі год прайшло пасля вайны.

5.Адзначце сказы, у якіх займеннікі ўказваюць на прадмет: а) Такая ноч бывае толькі ў чэрвені; б) Я ведаю сабе цану; в) Той выпадак запомніўся на ўсё жыццё; г) Нікому з іх ужо даўно не верылі; д) Некаторыя спачатку разгубіліся, але потым знайшлі выйсце.

6.Адзначце сказы, у якіх займеннікі ўказваюць на прымету прадмета; а) Возера было за тым лесам; б) Такую песню мог стварыць толькі таленавіты чалавек; в) Яго ведалі як добрага спецыяліста; г) Кожны можа добра вучыцца; д) Столькі народу сабралася на плошчы!

7.Адзначце рад, у якім усе займеннікі аднаго разраду: а) свой, наш, чыйсці, мой; б) той, кожны, такі, гэтулькі; в) увесь, самы, іншы, нейкі; г) нехта, абы-што, некаторы, чыйсці; д) мой, ваш, каторы, свой.

8.Укажыце займеннік з наступнымі граматычнымі прыметамі: жаночы род, творны склон, адзіночны лік, прыналежны: а) гэтага; б) самай; в) сабой; г) нашай, д) якая, е) ёю.

9.Адзначце займеннік, які не мае назоўнага склону: а) вамі; б) мне; в) сабой; г) іх; д) некалькіх; е) яго.

10.Адзначце выпадкі правільнага ўжывання прыназоўнікаў з займеннікамі: а) падысці ка мне; б) падысці да мяне; в) пабудзь са мною; г) пабудзь з мною.

11.Адзначце пачатковую форму для кожнага з наступных займеннікаў: 1) вамі: а) ваш, б) вы; в) яны; 2) саму: а) сам; б) сама; в) самы; 3) ні на чыім: а) нічыім; б) нічым; в) нічый.

12.Адзначце займеннікі 1-й асобы: а) я; б) ты; в) яно; г) мы; д) вы; е) яны.

13.Адзначце сказы, у якіх займеннікі ўжыты правільна: а) Я табе ўчора там не бачыў; б) Цяжка быць самім сабою, і так лёгка стаць нікім; в) Я ведаю цану сябе; г) Цяжэй за ўсё сябе перамагчы, стаць над сабой бязлітасным суддзёй; д) Я знайшоў у сваёй кватэры нікога.

14.Адзначце выпадкі злітнага напісання займеннікаў: а) на (абы) якім кані далёка не заедзеш; б) (не) калькі разоў на тыдзень; в) чый (небудзь) сшытак; г) (абы) з чаго не смяюцца; д) (ні) (у) чым не вінаваты; е) (ні) кога не пакрыўдзіў; ж) (не) столькі тых грошай, колькі клопату.

15.Адзначце выпадкі напісання замест пропускаў літары е: а) н_чога новага; б) н_чага не хапала; в) н_кім замяніць; г) н_кому н_чога не сказаў; д) н_якіх перашкод; е) н_каму можа пашчасціць; ё) н_хта ўключыў тэлевізар.

16. Падкрэсліце ў дадзеным сказе ўсе займеннікі як члены сказа: Памяць любога чалавека падобна на нейкую скарбніцу, у якой можа захавацца толькі тое, што здольна вытрымаць буры часу і ніколі не страціць сваёй цікавасці.
 

22.04 Тэма: "Дзеяслоў: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы , сінтаксічная роля"
Параграф 37

Актуалізацыя ведаў:

https://learningapps.org/display?v=p4x8c35rj01

Практ 313, 314, 315 , 320 (вусна)
Практ 317, 318 (пісьмова)

Дамашняе заданне: практ. 321, спісаць, уставіць прапушчаныя   літары. Марфалагічны разбор дзеяслова (не) ўгноіш.



24.04  Тэма: "Правапіс дзеясловаў."
Параграф 38

Актуалізацыя ведаў:

 https://learningapps.org/display?v=pwe4vh7on

Правіла, ст. 201
Практ. 322 (пісьмова)
Практ 323 (вусна)
Правіла ст. 202

Дамашняе заданне: Практ 324 , Марфалагічны разбор прыметніка  вільготнаю, Слова цеплаходзе , разбор па саставу.



29.04 Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова.
Параграф 39,40

https://www.youtube.com/watch?v=9YYLfIKyjGQ&t=5s

Табліца, ст.203, практ 327, вусна
Практ. 329 вусна.
Артыкул "Звярніце ўвагу!" на ст. 208
Практ. 333 пісьмова
Правіла ст. 208
Практ.334 вусна

Правер сябе!
1. https://learningapps.org/display?v=poa5i7nyt15

2. https://learningapps.org/display?v=p07g97wma01

Дамашняе заданне:   Практ 184




           06.05 Кантрольны пераказ

Рыхтуемся да экзамена:правапіс часціц НЕи НІ

Ужыванне часціц не і ні абумоўлена іх значэннем.
Ужыванне часціцы не:
Значэнні часціцы не
Калі ўжываецца
Прыклады
Адмаўленне
Калі знаходзіцца пры выказнікуЗ касою пагоды не чакаюць.Служба не дружба.Гэта не чорны колер.
Сцвярджэнне
Не + магчы + не + інфінітыўЗ усім гэтым я не мог не пагадзіцца.Я не мог не сказаць вам гэта.
У рытарычных сказах*Каму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны?Дзе ж я мог не заехаць?
* Рытарычным называецца пытальны сказ, які не патрабуе адказу: Як не любіць саронку тую, дзе я нарадзілася, расла?
Ужыванне часціцы ні:
Значэнне часціцы ніКалі ўжываеццаПрыклады
Узмацненне адмаўлення
Не (няма, нельга, няможна) + ніНельга спыніцца ні на хвіліну.На вуліцы ні душы (маецца на ўвазе няма ні душы).
Узмацненне сцвярджэння
Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) ні, куды (б) ні, дзе (б) ні і пад.Дзе ні пойдзеш, песні кружаць роем.Куды ні глянь, усё бялютка.
Значэнне злучніка ў адмоўным сказе
Можна замяніць злучнікам іЯ ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся (і ў жыцці, і ў людзях).
Няўпэўненасць
Ва ўстойлівых выразах (фразеалагізмах)Ні хаты ні лапаты, ні складу ні ладу, ні жывы ні мёртвы і пад.
Адрознівайцене раз (многа раз, часта) – ні разу (ніколі); не адзін (многа) – ні адзін (ніхто): ні адзін не ведаў – не адзін ведаў, ні адзін не прыйшоў – не адзін прыйшоў; ні разу не бачыў – не раз бачыў, ні разу не гаварыў – не раз гаварыў.

Часціца не з рознымі словамі (часцінамі мовы) можа пісацца разам або асобна.
Не (як прыстаўка) пішацца разам
Са словамі,якія без не не ўжываюццаНепагадзь, неабсяжны, нездаровіцца, незабыўны, ненавідзячы, неўпрыцям
Калі не ўтварае новыя словы з супрацьлеглым значэннем, якія звычайна можна замяніць сінонімам без прыстаўкі неНепрыяцель (вораг)Невялікі (малы)Неглыбока (мелка)
З поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежных слоўНескошаная трава, непрывезеныя дровы, непрачытаны твор
З няпэўнымі займеннікамі і прыслоўяміНехта, нешта, нейкі;Недзе, некалі, некуды, неяк
У словах з прыстаўкай неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме, непаўнату дзеянняНедасол, недаацэнка, недагаворваць, недачуць, недабачыць, недавыканаць
У канструкцыях са словамі вельмі, надта, выключна, часткова, цалкам, поўнасцю, у вышэйшай ступені, амаль, зусім сазначэннем ступені якасціВельмі няўдалы, надта непрыгожа, цалкам нязгодны, амаль нявысветлены, зусім незразумелы
Часціца не пішацца асобна
З дзеясловамі, дзеепрыслоўямі і кароткімі дзеепрыметнікаміНе ведаў, не мог, не быў;Не прачытаўшы, не сказаўшы, не ведаючы;Трава не скошана, дровы не прывезены
Калі ёсць супрацьпастаўленнеНе прыяцель, а проста знаёмы;Не гарачая, а толькі цёплая вада;Не далёка, а блізка
З поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх ёсць залежнае словаНе скошаная ( кім?) касцамі трава, не прывезеныя (калі?) своечасова дровы.
З формамі вышэйшай ступені параўнання  прыметнікаў і прыслоўяўНе раней чым заўтраНе горшы за ягоНе больш як кіламетр
Калі ўваходзіць у склад узмацняльных адмоўяў далёка не, зусім не, ніколькі не, нічуць неАдказ далёка не бліскучыНічуць не цяжкіНіколькі не складана
Са словамі не трэба, не варта, не толькі, не супраць, не шкада
Часціца ні пішацца разам:
  • З адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, нічый, нідзе, ніяк, нікуды, ніколькі і інш. Але: ні ў каго, ні з чымні  з якім.
  • Са словамі, якія без ні не ўжаваюцца: нішчымны, нікчэмны, ніводны, ніводзін, ніякавата, ніштаваты.
Ва ўсіх іншых выпадках часціца ні пішацца асобна.
Замацаванне:

https://learningapps.org/display?v=pg07220h501


08.05 Тэма: "Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова"

Актуалізацыя ведаў:

https://learningapps.org/display?v=pif28wd0k01

https://learningapps.org/display?v=pa5sv4bt501

Параграф 39,40

https://www.youtube.com/watch?v=9YYLfIKyjGQ&t=12s

Табліца ст. 203
Практ. 327, вусна
Практ. 332, пісьмова, 1 і 2 абзац
Правіла ст. 208
Практ. 334, пісьмова

Дамашняе заданне: Практ 187



12.05 Урок-абагульненне "Дзеяслоў. Дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе"

Выканаць тэст







13.05 Тэма: Прыслоўе, яго граматычныя прыметы
Параграф 41, 42

Практ. 335 (вусна)
Практ. 337 , вусна
Практ. 338, пісьмова
Практ. 339, пісьмова
Практ 340, вусна
Правіла ст. 212

Дамашняе заданне: Запішыце сазы. Вызначце, якімі членамі сказа і часцінамі мовы з'яўляюцца выдзеленыя словы. Выпраўце, калі неабходна, памылкі ва ўжыванні формаў слоў.
1. Гара была тады і шырэй, і вышэй, акружалі яе вал зеляны і дубовая сцяна.
2. Куды шаноўней слесарам выдатным быць, чым дрэнным піяністам.
3. Цёмныя цені даўжэй у лагчыне.
4. Не было нічога прыгажэйшага за гэту ўсмешку.
5. Ідзе-брыдзе Аксіння далей. Стала Аксінні неяк лягчэй.
6. Даўней быў шмат дужэйшы наш народ.


15.05 Творчая пісьмовая работа

Міні-сачыненне "Беларусь мая сінявокая..."



19.05 Тэма: Утварэнне і правапіс прыслоўяў
Параграф 43

Правіла ст. 214, Практ. 343, пісьмова
Практ. 344 вусна
Практ. 345, пісьмова

Дамашняе заданне: практ.195, 196, 197, 199







20.05 Прыназоўнік, злучнік як службовы часціны мовы

Параграф 44,46

Практ.347вусна
Табліца ст. 218-219, вусна
Практ. 349, вусна

Правіла ст. 223
Правіла:


Дамашняе заданне: практ. 201,202



Комментариев нет:

Отправить комментарий