9 класс

 21.05 Падагульненне вывучанага

Сінтаксіс як раздзел граматыкі

Практ 264, пісьмова
Практ 265, пісьмова
Практ 267, вусна
Практ. 269, пісьмова

Дамашняе заданне: практ.270



18.05 Кантрольная тэставая работа



14.05 Эпіграф

Параграф 36

Правіла ст 182
Практ.260, пісьмова адказаць на пытанні
Практ.261, вусна
Практ. 262, вусна

Дамашняе заданне: падрыхтоўка да кантрольнай тэставай работы. Паўтарэнне правіл параграфаў 7-31



11.05. Тэма "Цытаты, іх роля ў выказванні, афармленне на пісьме"


Правіла ст.178
Практ. 254
Практ. 255, пісьмова, 3 сказы на выбар
Практ.258, вусна

Дамашняе заданне:
Замяніце ў сказах простую мову на ўскосную:
1. Некалі сюды гэтак падышоў дзед яго, Ілья, выцягнуў з-за пояса сякеру і сказаў: "Тут буду жыць "
2. Небу цёмна-сіняму і ветру скардзіліся чорныя палі: "Сонцам мы вясновым абагрэты, а дажджу даўно ўжо не пілі".
3. Я лесу крычу, як ратоўнаму магу: "Дай мне глыток сваёй цішыні!"
4. Я яшчэ раз паглядзеў на Сяргея ўважліва, спытаў: "Што з табой здарылася?"
5. "А што будзем сёння рабіць?"- запытаўся на другі дзень Віктар. 

07.05 Праверачная работа  “Дыялог. Маналог. Сказы з ускоснай мовай"

1.   Дыялог – гэта…
2.   Маналог – гэта…
3.   Чужое выказванне, перададзенае кім-небудзь даслоўна, з захаваннем не толькі зместу, але і формы – гэта…..
4.   Перабудуйце сказы з простай мовай на сказы з ускоснай мовай:
А) Марчук сказаў: “Вучыцца ў прыроды – галоўнае для чалавека”.
Б) Дырэктар спытаў ў Каскевіча: “Калі ты збіраешся паехаць да бацькоў?”
В) “А ты пагавары з малымі”, - параіла мне Алена.
Г) Алесь іранічна заўважыў: “Ты, Мікалай, пачаў апошнім часам дужа загадкава гаварыць” .
Д) Нібы між іншым,  палкоўнік запытаўся ў лейтэнанта: “ Ты прайшоў  праверку на зборным армейскім пункце ў Дольцаве?”

5.   Перабудуйце сказы з ускоснай мовай у сказы з простай мовай:
А) Тата пачаў тлумачыць, што гэта гасцінец ад цёткі Зіны.
     Б) Дзеці лезлі і чапляліся да старэйшых з запытаннямі, чаму грыміць.
     В) Святланка спытала, ці трэба нам гэтая бярозка.

6. Адзначце сказы з простай мовай, якія можна замяніць ускоснай мовай са злучнікам што: 
1) Бядуе бацька, а Іван стругае лучынкі ў запечку ды мармыча сабе пад нос: “Трэба, мусіць, мне самому ў дарогу выбірацца”;
2) “Трэба прыкрыць адыход”,- сказаў начальнік заставы; 
     3) Настаўнік увайшоў, пахваліў дзяцей за работу і сказаў ім: “Заўтра ўжо кніг не прыносьце, а вазьміце колькі рыдлёвак і збярыцеся тут”;
4) Абуджаны раскацістым гулам грому, вяз папытаўся ў бярозкі: “Чаму ты не спіш, дзетка?”;
5) Іван Васільевіч ласкава спытаў: “І доўга мы з табой вось так стаяць будзем?”

7. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі пры замене простай мовы на ўскосную:
1) Сумеўшыся, Міша прызнаўся, што я і сам пішу вершы;
2) Цяпер раптам загаварыў высокі мужчына, што трэба вярнуцца да таго месца, дзе поле зарасло алешнікам;
3) Мікола пазваў сувязную Надзейку і спытаў, ці бывае ёй страшна;
4) Суседка аднойчы паскардзілася, што я сама гарадская, таму ніяк не магу прывыкнуць да вёскі;
5) Лагуновіч падумаў і сам сабе прашаптаў, што, каб не дожджык, было б добра.







04.05 Тэма "Сказы з ускоснай мовай"

Параграф 34
Рыхтуемся да экзамена:правапіс часціц НЕи НІ
Ужыванне часціц не і ні абумоўлена іх значэннем.
Ужыванне часціцы не:
Значэнні часціцы не
Калі ўжываецца
Прыклады
Адмаўленне
Калі знаходзіцца пры выказнікуЗ касою пагоды не чакаюць.Служба не дружба.Гэта не чорны колер.
Сцвярджэнне
Не + магчы + не + інфінітыўЗ усім гэтым я не мог не пагадзіцца.Я не мог не сказаць вам гэта.
У рытарычных сказах*Каму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны?Дзе ж я мог не заехаць?
* Рытарычным называецца пытальны сказ, які не патрабуе адказу: Як не любіць саронку тую, дзе я нарадзілася, расла?
Ужыванне часціцы ні:
Значэнне часціцы ніКалі ўжываеццаПрыклады
Узмацненне адмаўлення
Не (няма, нельга, няможна) + ніНельга спыніцца ні на хвіліну.На вуліцы ні душы (маецца на ўвазе няма ні душы).
Узмацненне сцвярджэння
Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) ні, куды (б) ні, дзе (б) ні і пад.Дзе ні пойдзеш, песні кружаць роем.Куды ні глянь, усё бялютка.
Значэнне злучніка ў адмоўным сказе
Можна замяніць злучнікам іЯ ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся (і ў жыцці, і ў людзях).
Няўпэўненасць
Ва ўстойлівых выразах (фразеалагізмах)Ні хаты ні лапаты, ні складу ні ладу, ні жывы ні мёртвы і пад.
Адрознівайцене раз (многа раз, часта) – ні разу (ніколі); не адзін (многа) – ні адзін (ніхто): ні адзін не ведаў – не адзін ведаў, ні адзін не прыйшоў – не адзін прыйшоў; ні разу не бачыў – не раз бачыў, ні разу не гаварыў – не раз гаварыў.

Часціца не з рознымі словамі (часцінамі мовы) можа пісацца разам або асобна.
Не (як прыстаўка) пішацца разам
Са словамі,якія без не не ўжываюццаНепагадзь, неабсяжны, нездаровіцца, незабыўны, ненавідзячы, неўпрыцям
Калі не ўтварае новыя словы з супрацьлеглым значэннем, якія звычайна можна замяніць сінонімам без прыстаўкі неНепрыяцель (вораг)Невялікі (малы)Неглыбока (мелка)
З поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежных слоўНескошаная трава, непрывезеныя дровы, непрачытаны твор
З няпэўнымі займеннікамі і прыслоўяміНехта, нешта, нейкі;Недзе, некалі, некуды, неяк
У словах з прыстаўкай неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме, непаўнату дзеянняНедасол, недаацэнка, недагаворваць, недачуць, недабачыць, недавыканаць
У канструкцыях са словамі вельмі, надта, выключна, часткова, цалкам, поўнасцю, у вышэйшай ступені, амаль, зусім сазначэннем ступені якасціВельмі няўдалы, надта непрыгожа, цалкам нязгодны, амаль нявысветлены, зусім незразумелы
Часціца не пішацца асобна
З дзеясловамі, дзеепрыслоўямі і кароткімі дзеепрыметнікаміНе ведаў, не мог, не быў;Не прачытаўшы, не сказаўшы, не ведаючы;Трава не скошана, дровы не прывезены
Калі ёсць супрацьпастаўленнеНе прыяцель, а проста знаёмы;Не гарачая, а толькі цёплая вада;Не далёка, а блізка
З поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх ёсць залежнае словаНе скошаная ( кім?) касцамі трава, не прывезеныя (калі?) своечасова дровы.
З формамі вышэйшай ступені параўнання  прыметнікаў і прыслоўяўНе раней чым заўтраНе горшы за ягоНе больш як кіламетр
Калі ўваходзіць у склад узмацняльных адмоўяў далёка не, зусім не, ніколькі не, нічуць неАдказ далёка не бліскучыНічуць не цяжкіНіколькі не складана
Са словамі не трэба, не варта, не толькі, не супраць, не шкада
Часціца ні пішацца разам:
  • З адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, нічый, нідзе, ніяк, нікуды, ніколькі і інш. Але: ні ў каго, ні з чымні  з якім.
  • Са словамі, якія без ні не ўжаваюцца: нішчымны, нікчэмны, ніводны, ніводзін, ніякавата, ніштаваты.
Ва ўсіх іншых выпадках часціца ні пішацца асобна.
Замацаванне:


Тэарэтычны матэрыял :

Практ. 248, вусна
Практ 249, вусна
Практ 251, пісьмова
Практ 252, пісьмова


Дамашняе заданне: Практ 250







30.04 Тэма "Маналог. Дыялог, яго афармленне на пісьме"

Параграф 33
Рыхтуемся да экзамена :

Правапiс галосных у складаных словах

Правапiс галосных у складаных словах залежыць ад вымаўлення слоў з адным цi двума нацiскамi.
Напiсанне о, а ў першай частцы складаных слоў залежыць ад месца нацiску ў другой частцы: калi нацiск падае на першы склад другой часткi, то ў першай частцы складанага слова пiшам лiтару а, калi нацiск падае на другi, трэцi i iнш. – пiшам очарнабровы, чорнавалосы, дабрабыт, добрасумленны.
У складаных словах часткi фота-, мота-, вела-, сама-, каля-, процi-, радыё-, што-, ста-, дзевяноста-, грос-, контр-, кiна-, кантра-, газа-, пара-, паў- перадаюцца нязменна: фотаконкурс, мотакрос, своечасовы, процiлеглы, радыёхваля, штогод, статысячны, дзевяностагоддзе, гросмайстар, контрудар, кiнатэатр, кантрамарка, газаправод, параварка, паўгорада. Алефатограф, фатаграфiя, фатаграфаваць, матацыкліст, матавоз, матацыкл, поўнач, поўдзень.
Лiтара э ў першай частцы складаных слоў пiшацца незалежна ад месца нацiску: рэдказубы, шэсцьсот. Алешасцiсот.
Замест е ў першым складзе перад нацiскам пiшацца лiтара яаленявод, сталявар. Але: семсот.
У складаных словах з першай часткай полi-(палi-) лiтара а пiшацца, калi нацiск падае на першы склад другой часткi, а лiтара о – калi на iншыя склады: палiклiнiка, полiтэхнiчны. Але: паліграфічны, паліграфіст, паліграфія.
Запомніце правапіс: малочнакiслы, азотнакіслы, мовазнаўства, усходазнаўства, крокамер, вокарухальны, збожжаздача, збожжасховішча, сямігодка, свабодалюбства, работадавец, робататэхніка, словаформа, славалюбства, вокамгненна, нервовахворы, моцнадзеючы, хлоравоцатны, нотаграфія, множналікавы, ружовашчокі, манаграфічны, коксагазавы, коксадоменны, жывёлавод, перапончатакрылы, колерамузыка, фондасховішча, пляскатаносы, абароназдольны, познаспелы.
Спрадвечнае я пішацца нязменнацяжкаатлет – цяжкагрузны, мяккасардэчны – мяккашэрсны.
Звярніце ўвагу: а) кровацячэнне – крывацёк; дрованарыхтоўка – дрывасек;
б) своечасовы – сваямоўны; светлавокі – светлавалосы; святлоадчувальны – святлафор; усебеларускі, усяночная, усёвед, усёзнаўства, усёабдымны; велікадушны – вялікадзяржаўны, велікамучанік -- Вялікабрытанія.

Правер сябе:

Тэарэтычны матэрыял:

Актуалізацыя ведаў:


Правіла ст.170
Практ. 243 , пісьмова
Практ 245 вусна, 247


Дамашняе заданне:
Скласці дыялог на тэму "Інтэрв'ю з ветэранам"



25.04  Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
Параграф 32


Паўтарэнне вывучанага "Н і НН у прыметніках":
https://learningapps.org/display?v=p4x8c35rj01

Практ 236, 237 вусна.

Тэст:
ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКАЗАХ З ПРОСТАЙ МОВАЙ

1. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі з простай мовай.
       1) “Ідзі, мая кароўка, у зялёную дуброўку, каб пад сонейкам хадзіла, пад месячкам не
       блудзіла”, - так выпраўлялі мы сваю малочніцу ў поле.
       2) Апошні час у яго на душы было неспакойна. Хто ён цяпер? Без пяці хвілін
       камандзір узвода.
       3) “Выбачайце, - нарэшце сказаў я, - дзе тут каралеўскі палац?”
       4) Алесь падумаў: “Немагчыма стварыць для сябе ціхі аазіс, нейкае сховішча, куды не
       прыйдуць трывогі часу”.
       5) Пісьменнік гаварыў, што адной з рыс індыйскага характару з’яўляецца адчуванне
       ўласнай годнасці.

2. Адзначце, які знак прыпынку ставіцца на месцы пропуску ў сказе.
       “Вясною _ - марыць Валік, - вернецца наша птушка ў родны край”.
1)      Кропка; 2) коска; 3) двукроп’е; 4) двукоссе; 5) клічнік.

3. Адзначце схемуякая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе.
      Бачыш вунь тую самую высокую вяршыню паказвае мне Ахмет (Я, я) там многа год
      авечак пасвіў.
1)      “П, - а. – п”.  2) “П! – а, - п”.  3) “П... – а. – П”.  4) “П? – а. – П”. 5) “П! – а. – П!”

 4. Адзначце сказы з пунктуацыйнымі памылкамі.
       1) – Добры дзень вам!, ветліва павіталася жанчына.
       2) Сымонка збіраў маленькіх шчупакоў і плотак па лужынах, кідаў у вядро і нёс да
       возера, прыгаворваючы: “Плывіце і расціце!”
       3) – Тобік, Тобік. – лашчыў пярэстага сабачку дзед. Ідзімаленькіпабегай.
       4) Дзяўчына раптам думае: што трэба забыць крыўды і непрыемнасці.
       5) Якраз у гэты момант Сяргей пачуў цокат конскіх падкоў па бруку, знаёмае, хоць і 
       не дужа моцнае, “ура!” і выскачыў з хаты.

 5. Запішыце сказы, паставіўшы патрэбныя знакі прыпынку.
         А. Не забывай мяне сказаў на развітанне Турсевіч.                                                                 
         Б. Міхась адзначыў што зямля як жывая    гаворыць з небам і варушыцца пад нагамі.          

         В. Шчымліва падумалася хіба  на свеце ёсць прыгажэйшыя мясціны ?                        




23.04. Тэма "Спосабы перадачы чужой мовы"


Параграф 32.
Тэарэтычны матэрыял:

https://www.youtube.com/watch?v=8SVwBWKjCqc


Правіла ст. 163-164,
Практ. 232, 233.
Разгледзець табліцы ст. 165-167

Дамашняе заданне: практ. 235



             







20.04. Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага 
Тэма : "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак"
Успомнім тэарэтычны матэрыял:

Выканайце заданні:
1. 

2. 
Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак (9 клас) 

1.Адзначце віды сувязі, якія спалучаюцца ў складаным сказе з наступнай схемай: [ ], (бо...), але [ ].
а) злучальная і падпарадкавальная; 
б) бяззлучнікавая і злучальная;
 в) бяззлучнікавая і падпарадкавальная; 
г) бяззлучнікавая, злучальная і падпарадкавальная; д) аднародная і неаднародная.
2.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак: 
а) Наперадзе ляжала вёска, справа, ахутанае туманам, віднелася люстэрка азярка, з левага боку, крыху наўзбоч, узвышаўся парослы сасоннікам пагорак; 
б) Голас прагучаў непадалёку ад мяне, але я спачатку не пазнаў, хто гэта сказаў, бо жанчыны той не бачыў; 
в) Праз некалькі гадзін зноў загрымелі артылерыйскія стрэлы, потым пачуўся кулямётны агонь, а праз яго прарваўся і страшны гул танкавых матораў; 
г) Сняжок пакрыў і тое месца, дзе яшчэ пазаўчора ляжала старое, паламанае крэсла, якое хтосьці нядбалы так і пакінуў на самай сцяжыне; 
д) Побач з палянай раскінулі свае купчастыя шаты магутныя дубы, а за ўзгоркам, у нізіне, узвышаліся змрочныя, калматыя яліны, стройныя беластволыя бярозы і трапяткія асіны.
3.Адзначце складаныя сказы са злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю частак: 
а) Музычная праграма закончылася, пачалі перадаваць тэлевізійныя навіны, і я прымусіў сябе прыслухацца да голасу сімпатычнай дыктаркі; 
б) На другую палову дня хіліцца сонца, спадаючы на сосны, і спакайнейшым робіцца яго святло там, дзе шырэй расступаюцца дрэвы, адкрываючы дарогу; 
в) Я ніколі не чуў, як спяваюць гэтую песню, не ведаў мелодыі, але ад гэтага яна яшчэ больш хвалявала; 
г) Вішні ды слівы ўжо адцвіталі, але яблыні асыпаліся самай квеценню, ад якой ноч, здавалася, спачывала ў святле пражытага дня; 
д) Тым часам зусім сцямнелася, вакол у прытуманенай прасторы поля было поўна невыразных плям і ценяў, якія будзілі цьмяную трывогу ў душы.
4.Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і злучальнай сувяззю: 
а) Яшчэ ляжыць снег, яшчэ мурашкі не выпаўзлі з мурашнікаў, а ўжо выводзіць птушанят крумкач; 
б) Мінуў бальнічны дзень, у палаце даўно ўсе сцішыліся, нянечка выключыла лямпу, і было тут цёмна, толькі з калідора праз матавае шкло ў дзвярах сачылася жоўтае святло; 
в) Ужо добра развіднела, хаця сонца з-за гор яшчэ не паказалася, і ў горнай даліне панавала прахалодная засень;
 г) Хмара на гарадок найшла неспадзявана: свяціла нізкае сонца, і раптам у вокнах пацямнела; 
д) З нізкіх шэрых хмар, якія вецер гнаў ледзь не пад стрэхамі хат, паліліся дробныя, але зацяжныя дажджы, пад нагамі пачало чарнець лісце, яно перамешвалася з чорнай мокрай граззю.
5.Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 
а) Брат ледзьве паспявае бегчы: кепачка спаўзла ў яго набок, брыль каля самага вуха, а дзядзька цягне, цягне яго за руку; 
б) Спачатку мігціць калоссе паабапал вузкай дарогі, а тады пачынаецца грэбля і паша, дзе ўжо нікога няма: ні дзяцей, ні свіней, ні гусей; 
в) Нарэшце дзённыя і начныя турботы змарылі хлопцаў, і яны заснулі так моцна, што, мусіць, цяпер іх не разбудзіў бы ні гром, ні мароз; 
г) Я зразумеў, што за мной назіраюць і мне зрабілася ніякавата; 
д) У гэтай хлусні і ў гэтай злосці былі свае прычыны: усім не хапала цеплыні, звычайнай увагі, якая так патрэбна чалавеку.

Тэкст для заданняў 6-10
(1) Для Васіля Мінск быў чужым месцам, хоць сам ён і не хацеў прызнавацца ў гэтым. (2) Прызнавацца не хацеў, але адчуў гэта адразу, як толькі апынуўся на плошчы: нікому не было ніякай справы да яго... (3) Васіль надта добра разумеў усіх людзей, што вывальваліся з тунэля і адразу кідаліся да трамваяў і тралейбусаў. (4) Яны баяліся горада, незразумелага тлуму яго і мітусні і стараліся ўцячы ад усяго гэтага, схавацца...
6.Знайдзіце ў тэксце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Якія віды сувязі ў ім спалучаюцца? Адказ запішыце _________________________________________________________________________
7.Выпішыце з 1-га сказа словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар: _______________________ ____________________________________________________
8.Знайдзіце ў 3-м сказе якаснае прыслоўе, утварыце ад яго форму вышэйшай ступені параўнання. Адказ запішыце ___________________________________________________________________________
9.Вызначце від сінтаксічнай сувязі слоў у выдзеленым у 3-м сказе словазлучэнні. Адказ запішыце ____________________________________________________________________________
10.Знайдзіце ў 4-м сказе аднародныя члены. Якую сінтаксічную функцыю яны выконваюць? Адказ запішыце ____________________________________________________________________________







Комментариев нет:

Отправить комментарий