6 КЛАСС

21.04   Тэма "Скланенне, ужыванне і правапіс парадкавых лічэбнікаў"Параграф 47

Матэрыял для актуалізацыі ведаў:

https://learningapps.org/695384

Тэарэтычны матэрыял (глядзім відэаўрок):

https://www.youtube.com/watch?v=s70IiIc1I2I

Правіла ст. 175, 176

1. Практ. 308 (вусна),
2. Пісьмова праскланяць словазлучэнні: другі кіламетр,  восьмы клас.
3. Утварыце парадкавыя лічэбнікі ад колькасных. Запішыце іх.
Напрыклад: Пяць тысяч - пяцітысячны.
Адзін, пяць, трынаццаць, восемдзесят, трыста, пяцьсот, сем тысяч, дзесяць мільёнаў.
4. Практ. 310 Замяніць лікі словамі, вызначыць іх род, лік, склон.
Выпісаць з дадзенага практыкавання пяць любых словазлучэнняў, абазначыць галоўнае слова.



22.04 Тэма "Скланенне, ужыванне і правапіс дробавых лічэбнікаў"Параграф 48

Актуалізацыя ведаў:

https://learningapps.org/display?v=p8se3bwba


Правіла практ. 315.
Практ. 316 , вусна.
Правіла, ст. 179
1. Праскланяйце лічэбнікі: дзве пятыя, тры сёмых, пяць дзявятых

Практ. 318 , пісьмова

2. Спішыце, замяняючы лікі словамі:
325 (гектар) ворыва,  283, 4 (літр) малака,  1748, 7 (метр) тканіны, 356, 3 (працэнт) ураджаю.

Практ.320. Спішыце, замяняючы лікі словамі, раскрываючы дужкі.

(З) кліматам -марфалагічны разбор назоўніка.



24.04. Тэма "Скланенне, ужыванне і правапіс зборных лічэбнікаў"Параграф 49.


Актуалізацыя ведаў:

https://learningapps.org/display?v=pjoqn0j0n01

Практ. 326 , вусна, правіла ст.182-183
Практ 1. Запішыце назвы лікаў у слупок. Ад лічэбнікаў , якія абазначаюць цэлыя лікі, утварые і запішыце зборныя лічэбнікі. Складзіце з імі сказы

3, 5, 8, 9, 6, 4

Практ 328, вусна
 Практ 329, пісьмова,
Практ 330, пісьмова

Практ 2. Запішыце словазлучэнні , дапасоўваючы да лічэбнікаў назоўнікі. Выкарыстайце, жзе магчыма, зборныя лічэбнікі:

5(сябар), 9 (куст), 3 (вядро),  4 (нажніцы), 7 (кніга),  8 (сані), 15 (грам), 13 (вёска), 12 (гектар),
8 (яблык), 16 (дзяўчынка),  17 (кацяня),  5 (дзверы).

Марфалагічны разбор лічэбніка
Ст. 185-186 (Парадак разбору)

Практ 3. Са сказаў выпісаць лічэбнікі і зрабіць іх марфалагічны разбор:

Алена Паўлаўна працуе ў школе ўжо дваццаць гадоў.
Васілёк восенню пойдзе ў першы клас.
Чацвёра дзяцей гуляла на вуліцы.













Комментариев нет:

Отправить комментарий