Рыхтуемся да ЦТ.
Тэма "Тыпы складаных сказаў"
https://www.youtube.com/watch?v=Mh1WTN4Y7vQ&list=PLfzOAklg0mYrf0Db8-bz2XQFDxePlk4rD&index=14&t=0s
Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах:
https://www.youtube.com/watch?v=9bGOQ90bCK0&list=PLfzOAklg0mYrf0Db8-bz2XQFDxePlk4rD&index=15&t=0s
Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах:
https://www.youtube.com/watch?v=-E8vvjYkIPc&list=PLfzOAklg0mYrf0Db8-bz2XQFDxePlk4rD&index=16&t=0s
Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах:
https://www.youtube.com/watch?v=9bGOQ90bCK0&list=PLfzOAklg0mYrf0Db8-bz2XQFDxePlk4rD&index=15&t=0s
Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах:
https://www.youtube.com/watch?v=-E8vvjYkIPc&list=PLfzOAklg0mYrf0Db8-bz2XQFDxePlk4rD&index=16&t=0s
Тэст для самаправеркі
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSciY3_UnHJs9YPamDekShM9pvCoA5-eXxGrBqZcFunTjzA1Ag/viewform
Тэма "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, ужыванне, знакі прыпынку"
https://www.youtube.com/watch?v=oK3OHAPin5E
Рыхтуемся да экзамена :
Тэма "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, ужыванне, знакі прыпынку"
https://www.youtube.com/watch?v=oK3OHAPin5E
Рыхтуемся да экзамена :
Правапiс галосных у складаных словах
Правапiс галосных у складаных словах залежыць ад вымаўлення слоў з адным цi двума нацiскамi.
Напiсанне о, а ў першай частцы складаных слоў залежыць ад месца нацiску ў другой частцы: калi нацiск падае на першы склад другой часткi, то ў першай частцы складанага слова пiшам лiтару а, калi нацiск падае на другi, трэцi i iнш. – пiшам о: чарнабровы, чорнавалосы, дабрабыт, добрасумленны.
У складаных словах часткi фота-, мота-, вела-, сама-, каля-, процi-, радыё-, што-, ста-, дзевяноста-, грос-, контр-, кiна-, кантра-, газа-, пара-, паў- перадаюцца нязменна: фотаконкурс, мотакрос, своечасовы, процiлеглы, радыёхваля, штогод, статысячны, дзевяностагоддзе, гросмайстар, контрудар, кiнатэатр, кантрамарка, газаправод, параварка, паўгорада. Але: фатограф, фатаграфiя, фатаграфаваць, матацыкліст, матавоз, матацыкл, поўнач, поўдзень.
Лiтара э ў першай частцы складаных слоў пiшацца незалежна ад месца нацiску: рэдказубы, шэсцьсот. Але: шасцiсот.
Замест е ў першым складзе перад нацiскам пiшацца лiтара я: аленявод, сталявар. Але: семсот.
У складаных словах з першай часткай полi-(палi-) лiтара а пiшацца, калi нацiск падае на першы склад другой часткi, а лiтара о – калi на iншыя склады: палiклiнiка, полiтэхнiчны. Але: паліграфічны, паліграфіст, паліграфія.
Запомніце правапіс: малочнакiслы, азотнакіслы, мовазнаўства, усходазнаўства, крокамер, вокарухальны, збожжаздача, збожжасховішча, сямігодка, свабодалюбства, работадавец, робататэхніка, словаформа, славалюбства, вокамгненна, нервовахворы, моцнадзеючы, хлоравоцатны, нотаграфія, множналікавы, ружовашчокі, манаграфічны, коксагазавы, коксадоменны, жывёлавод, перапончатакрылы, колерамузыка, фондасховішча, пляскатаносы, абароназдольны, познаспелы.
Спрадвечнае я пішацца нязменна: цяжкаатлет – цяжкагрузны, мяккасардэчны – мяккашэрсны.
Звярніце ўвагу: а) кровацячэнне – крывацёк; дрованарыхтоўка – дрывасек;
б) своечасовы – сваямоўны; светлавокі – светлавалосы; святлоадчувальны – святлафор; усебеларускі, усяночная, усёвед, усёзнаўства, усёабдымны; велікадушны – вялікадзяржаўны, велікамучанік -- Вялікабрытанія.
Правер сябе:
Рыхтуемся да экзамена:правапіс часціц НЕи НІ
Ужыванне часціц не і ні абумоўлена іх значэннем.
Ужыванне часціцы не:
Значэнні часціцы не
|
Калі ўжываецца
|
Прыклады
|
Адмаўленне
| Калі знаходзіцца пры выказніку | З касою пагоды не чакаюць.Служба не дружба.Гэта не чорны колер. |
Сцвярджэнне
| Не + магчы + не + інфінітыў | З усім гэтым я не мог не пагадзіцца.Я не мог не сказаць вам гэта. |
| У рытарычных сказах* | Каму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны?Дзе ж я мог не заехаць? |
* Рытарычным называецца пытальны сказ, які не патрабуе адказу: Як не любіць саронку тую, дзе я нарадзілася, расла?
Ужыванне часціцы ні:
| Значэнне часціцы ні | Калі ўжываецца | Прыклады |
Узмацненне адмаўлення
| Не (няма, нельга, няможна) + ні | Нельга спыніцца ні на хвіліну.На вуліцы ні душы (маецца на ўвазе няма ні душы). |
Узмацненне сцвярджэння
| Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) ні, куды (б) ні, дзе (б) ні і пад. | Дзе ні пойдзеш, песні кружаць роем.Куды ні глянь, усё бялютка. |
Значэнне злучніка ў адмоўным сказе
| Можна замяніць злучнікам і | Я ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся (і ў жыцці, і ў людзях). |
Няўпэўненасць
| Ва ўстойлівых выразах (фразеалагізмах) | Ні хаты ні лапаты, ні складу ні ладу, ні жывы ні мёртвы і пад. |
Адрознівайце: не раз (многа раз, часта) – ні разу (ніколі); не адзін (многа) – ні адзін (ніхто): ні адзін не ведаў – не адзін ведаў, ні адзін не прыйшоў – не адзін прыйшоў; ні разу не бачыў – не раз бачыў, ні разу не гаварыў – не раз гаварыў.
Часціца не з рознымі словамі (часцінамі мовы) можа пісацца разам або асобна.
Не (як прыстаўка) пішацца разам
| |
| Са словамі,якія без не не ўжываюцца | Непагадзь, неабсяжны, нездаровіцца, незабыўны, ненавідзячы, неўпрыцям |
| Калі не ўтварае новыя словы з супрацьлеглым значэннем, якія звычайна можна замяніць сінонімам без прыстаўкі не | Непрыяцель (вораг)Невялікі (малы)Неглыбока (мелка) |
| З поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежных слоў | Нескошаная трава, непрывезеныя дровы, непрачытаны твор |
| З няпэўнымі займеннікамі і прыслоўямі | Нехта, нешта, нейкі;Недзе, некалі, некуды, неяк |
| У словах з прыстаўкай неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме, непаўнату дзеяння | Недасол, недаацэнка, недагаворваць, недачуць, недабачыць, недавыканаць |
| У канструкцыях са словамі вельмі, надта, выключна, часткова, цалкам, поўнасцю, у вышэйшай ступені, амаль, зусім сазначэннем ступені якасці | Вельмі няўдалы, надта непрыгожа, цалкам нязгодны, амаль нявысветлены, зусім незразумелы |
Часціца не пішацца асобна
| |
| З дзеясловамі, дзеепрыслоўямі і кароткімі дзеепрыметнікамі | Не ведаў, не мог, не быў;Не прачытаўшы, не сказаўшы, не ведаючы;Трава не скошана, дровы не прывезены |
| Калі ёсць супрацьпастаўленне | Не прыяцель, а проста знаёмы;Не гарачая, а толькі цёплая вада;Не далёка, а блізка |
| З поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх ёсць залежнае слова | Не скошаная ( кім?) касцамі трава, не прывезеныя (калі?) своечасова дровы. |
| З формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў | Не раней чым заўтраНе горшы за ягоНе больш як кіламетр |
| Калі ўваходзіць у склад узмацняльных адмоўяў далёка не, зусім не, ніколькі не, нічуць не | Адказ далёка не бліскучыНічуць не цяжкіНіколькі не складана |
| Са словамі не трэба, не варта, не толькі, не супраць, не шкада | |
Часціца ні пішацца разам:
- З адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, нічый, нідзе, ніяк, нікуды, ніколькі і інш. Але: ні ў каго, ні з чым, ні з якім.
- Са словамі, якія без ні не ўжаваюцца: нішчымны, нікчэмны, ніводны, ніводзін, ніякавата, ніштаваты.
Ва ўсіх іншых выпадках часціца ні пішацца асобна.
Замацаванне:
Комментариев нет:
Отправить комментарий